|
Ангелiна Дабравольская
|
ВЕРШЫ ПРА ВЕРШЫ (18.07.2005 г.)
|
ЗМЕСТ:
* Не нотамi, не словамi...
* Мой верш - ручны звярок
* Вершы...
* Дзецi i вершы
* Сцерпiць...
* Прысвячэнне верша...
* Верш-сняжынка
* Gutta cavat lapidem
* Хочацца...
* Сiмволiка...
* Iронiя i сур’ёзнасць
* * *
* Маленне
ВЕРШЫ ПРА ВЕРШЫ
(18.07.2005 г.)
*
Не нотамі,
не словамі,
не думкай –
а нечым
няўлоўным і прыгожым
я занатоўваю іх,
ды ўсё ж...
Ядро-зернятка
у шалупінні думкі
ахутана святлом
і таямніцай...
Ці прарасце?
У душы чыёй?..
Каб потым –
асобна,
незалежна
ад мяне...
Мой кожны верш
жыццём сваім
жыве.
*
Мой верш –
ручны звярок –
не хоча вяртацца
ў клетку літараў
*
Вершы –
пырскі
напоўненага да краёў
сэрца.
*
Дзеці
бываюць блізнятамі,
вершы –
ніколі...
*
...Сцерпіць усё папера,
ды не крытык...
*
...Прысвячэнне верша,
як абяцанне –
майго мінулага –
в а м
*
Верш-
сняжынка
растаў...
Адно –
на паперы
пляма...
*
Gutta cavat lapidem
Кроплі-вершы
точаць
камень сэрца
*
Хочацца быць
мудрэйшаю –
за саму сябе...
*
Сімволіка
не ў лічбах –
у жыццi
!!!...........
*
Іронія –
шлях
да разумення,
сур’ёзнасць –
да шчасця.
*
...Па кладцы-суму
пераходзіш
рэчку жыцця...
А раптам
сарвешся?!...
МАЛЕННЕ
...Птушкам –
крылы,
Кветкам –
пялёсткі...
Божа,
дай сілы –
веры –
і ўзнёсласці...
© Copyright: Ангелiна Добровольская, 2009
© Copyright: angel-dobro, 2009
Для сувязi з аўтарам
|