Ангелiна Дабравольская. Вершы са зборнiка "Пазамежнасць" (Полацк, 1994)

I. КВЕТ ЛIХТАРНI

УСТУП

* * *

Зняу анёл
свае крылы.

Аркуш белай паперы
лёг на далонi.

У неба
адчынены дзверы.

Аркуш
белай паперы.

След зорнага пылу
на скронях.

9.12.1988


* * *

-- Штосьцi усё ж адбылося?
-- Знарок.
-- Як яно пачалося?
-- З дарог.
-- Вецер словы даносiу?
-- I змрок.
-- Што з таго засталося?
-- Радок.

9.12.1998

I.
КВЕТ ЛIХТАРНI

* * *

"Багi памерлi..." (Ф. Нiцшэ)

"Наогул i нашы багi памiраюць..." (М. Гарэцкi)


Багi памерлi.
Неба -- жывое,
як вечнасцi лёд.
Птаха крыло
над прасторам
iзноу.
Сiмвал усенькага,
ШТО
у небыццё сплыло.
Проста,
як свет,
нязменны з гэных часоу.


* * *

Зорнае неба --
аркуш
з лiтарамi сузор''яу.
Але Нехта
згубiу акуляры
i не можа успомнiць,
ШТО
ён некалi напiсау.


ЛIХТАР

Ранкам
пагасне лiхтар.
(Колер - не мае значэння).
Ён -- iнструмент,
святло --
яго прызначэнне.

Вецер
яму зайграе,
Усход --
падпяе.
Прахожы --
прайдзе.

Нiбы лiхтарнi квет,
асыплецца
яго след.


СВЕТ

Каштуючы яблык,
з''ядаеш кавалак сусветнае цвердзi/

Свет разбураецца
пад уздзеяннем ферментау спазнання.

Семачкi, што выкiдаеш, --
суць зернейкi новага свету.


САМАПIСКА

рэч
пераутвараецца у рэчыва

уцякае
у сцябло

абрываецца
выйсцем

рассычаная ява --
я?


* * *

"Я играла с огнем."
В. Долина

Я буду каяцца iзноу,
мо стацца,
бо нельга у забаукi з агнём
пускацца.
Ды падабаецца мне ён
мiжволi.
Даволi ж забаукi з агнём!
Даволi...


* * *

Уладзю

Сябе
самаспаленнем
ацаляю.
Згарае абалонка,
i душа --
як глiна --
полымем жывым --
абпалена,
загартавана,
больш не падуладна
граху...

Но волi
Майстра
свайго.

(верш адрэдагаваны у чэрвени 2007 г.)


ЭЛЕГIЯ

Дождж непрыкметна скрабецца
па шкле i па твары, па сэрцы.
Вочы заплюшчу, але
мне паратунку няма.
Хiба адной табе -- бачыш,
вяргiнi i тыя панiклi...
Слёзы сцiраю цi дождж,
восеньскi познi прывет?


* * *

...Мне не патрэбны
вочы твае --
у iх не патоне
выратавальнае кола мае адзiноты.
Мне не патрэбны
словы твае --
слоуны ланцуг не цяжэйшы
за ланцужок крыжА.
Так,
у мяне ёсць надзейны прытулак --
самота,
хатнi звярынец
i цацка шкляная -- душа.

Але "дзень добры"
мы кажам адно аднаму пры сустрэчы,
i робiцца дзень -- дабрэйшы.


* * *

Вiншую з гадавiнаю...
растання.
Грамнiцы прамiнулi,
лёд растануу,
i пазакрасавiцкi успамiн
адкрасавауся краскай --
першацветам.
I сонца пакацiлася на лета.
I зноу --
гудзе пчала, цвiце язмiн,
i сябра мой у свеце --
не адзiн.

Калi ж табе самотна,
скрушна стане,
успомнi:
"...з гадавiнаю растання".


* * *

"To die; -- to sleep; --
To sleep! perchance, to dream!"
W. Shakespeare "Hamlet"

...Стамiцца i заснуць
бы Гамлет
пазбыцца i сябе i усiх
хай нечы смех кранае слых
хай поспех славаю спавiты
заснуць
ды бачыць сон...
значэння поуны робяцца усе знакi
усе знакi, што прырода падае
шчаслiвы той, хто у час iх пазнае
хто чуе звон
праз сон...
праз шкло i кроу...
снiць зноу...

II. DANA PARAMITA (Дар пазамежны)

II.
DANA PARAMITA

''дар пазамежны''
(санскр.)


САНЕТ

Галiнка клёну б''ецца у шыбу. Вечар
Iдзе насустрач зроку i агню,
Даруе супакой i цiшыню.
I душы спяць. I ажываюць рэчы.
Я на аблоках погляд запыню:
За хмарнай брамаю -- садоунiк-вецер,
Якi вартуе зорныя суквеццi
I млечнай таямнiцы чысцiню.

Нiбыта на саломiну тапельца,
Гляджу на амальгаму поунi-шкельца
(Так у вiтальнi нечаканы госць
Пакутуе з''яуленнем недарэчным)
I прагну запытацца на Сустрэчы:
Цi выраклася свету Прыгажосць?


* * *

На мяжы iснага i уяунага
аблятае мая
мара

У памерлых пялёстках
згасне вясёлка

Жук-далакоп
збярэ рассыпаныя
фарбы?
праменнi?
пыл?

Светлячок асветлiць
сваiм лiхтарыкам

i у лясным мораку
успыхне...

-- Папараць-кветка! --
усклiкнуць адны

-- Д''яблава вока! --
перажагнаюцца другiя

-- Мара... --
прашэпчуць трэция

Уздыхне рака

...Кароткая купальская ночка...


* * *

Неслi келiх --

па прыступках раяля
па клапанах флейты па
трубах аргана

па лiстох
апалых гуках
вечнага дрэва

па хвалях
iснай ракi
у якой не замочыш ногi

па шчырых аблоках
з адбiткам
боскай ступнi

па Млечным воласе
што страцiла
Марыя

у кола Бэтлеемскае зоркi

але
той, хто трымау келiх
азiрнууся

...знiчка
пад босай нагой...


* * *

Пакладу у кошык
вялiкодных яек,
завяжу хусцiнкай

i вячыстым ранкам,
яснаю заранкай
панясу да цэрквы.

У зiхатлiвым ззяннi
па-над купаламi
галубы вiюцца.

I адхланне сэрцу
у прадчуваннi смерцi --
Хрыстос
уваскрэсе!


* * *

"I прыходзь, бяры крыж свой i йдзi за Мною."

(Евангелле пав. Марка, 10, 21)


Крыж твой --
iмя,
словы - цвiкi у распяцце.
Камо градзешы,
вандроунiк?


* * *

МАРЫЯ...
Хараство Тваё сурова.
Ласкавы погляд Твой
спрадвеку быу.
На вуснах --
непрамоуленае слова.
На сэрцы -
боль сусветнае журбы.


* * *

Ю.


Раздам:
цела -- зямлi,
дущу -- агню,
дыханне -- паветру,
каханне -- табе,
волю -- вадзе,
пялёсткi надзей
злучыушы вершам --
каменю вечнаму
i знайду --
с я б е


З НАРОДНАГА

Кацiлася колка
на ранiшнiм золку.

Хто кола спаймае,
той шчасце зазнае.

Засынай, мiлЕнькi,
вырастай мацненькi.

Ты кола спаймаеш,
ты шчасце зазнаеш

ды роднай старонцы
станеш абаронцам.


БАЛАДА СКВЕРА

Прысвячаю Ларысе Раманавай
i маiм мiнскiм сябрам

Пакiдаю твой боль
i сваю адзiноту
пад нагамi прахожых
у восеньскiм скверы,
дзе пiсалiся вершы
i казалiся словы --
непачутыя словы
недаспелае песнi;

там мiж бэзу i клёнау,
як i мы, ''шчэ зялёных,
я шукала надзеi
у свайго дабрадзея.

У каменных абдымках
сталi хвалi ручнымi,
ды не сцiшыцца сэрца
пад уяуным спакоем.
Гэты свет -- нашы краты,
крышталёвыя краты:
нам i вольна, i весела,
ды удваiх там зацесна;

там мiж бэзу i клёнау,
як i мы, ''шчэ зялёных,
я губляла надзеi
праз свайго дабрадзея.

Рассычалася рэха
апошнiх трамваяу,
за шпiтальнай фiранкай
гайдалiся дрэвы.
Я была па-за светам,
па-за сном, па-за вамi --
у тэатры абсурду
з дэкарацыяй сквера;

там, мiж бэзу i клёнау,
як i мы, ''шчэ зялёных,
абламанай галiнкай
я знайшла цябе, сынку.


* * *

у сказе я -- проста кропка,
у слове я -- проста рыска,
у знаку я -- проста след...


* * *

Я губляю свае радкi,
рассяваю сябе па калiву;
так -- лiсты у лiстападзе спальваю,
так -- замольваю грахi.


* * *

Праз прыгажосць Яго слоу
можа разбiцца сэрца.

Г.К. Чэстэртан, "Вечны Чалавек"


у сэрцы маiм --
крышталёвай вазе --
маленькая краска
сцяла пялёсткi,
баiцца раскрыцца


а раскрыецца --
ваза паб''ецца
и не збярэш асклепкi,
рукi паколеш --
навошта?


лепей так:
чыстыя рукi,
цэлая ваза
сцяцца...
не дыхаць...


* * *


Самота -- малодшая сястра смерцi, гарэзлiвая дзяучынка, зловiць у сваё сiло душу-мятлушку, пазабауляецца ёю, абтрасе пылок з крыльцау, ды, шкадуючы, пусцiць - хай ляцiць да iншага разу.

Смерць - яснавокая панна, сястра самоты, у вертагродзе райскiм мiж птахау-духау, вучыць iх дзiуным спевам ды лашчыць крылы, гоiць расой чысьцюткай ды iсцiны зернем, выпрауляцiме у вырай.

...Птушцы маёй збавенне -- раса ды зерне...

* * *

Божа, як хочацца плакаць
над словамі, зорамі, кветкамі,
стаць няўлоўнай, бязважкай, бязмежнай;
ачысціцца
ад шалупіння разважлівых думак
і неразважлівай веры…
Божа, зрабі мяне зернем!

Божа, як добра, бы кветка,
раздорваць пялёсткі –
роснай зямлі і далоням,
сагрэтым жывою крывёю, –
іх цеплыня з прахалодай маёю сальецца.
Божа, ці сэрца – у кветцы?

Божа, на шляху абраным
знайду раздарожжа,
камень убачу
і птушкай заб’юся аб камень.
Крылы,
згубіўшы пер’е,
стануць рукамі…
Божа, завошта?


* * *

Паэтцы Ларысе Раманавай


А там, па-за светам, –
пяшчота, пяшчота, пяшчота,
А там, па-за светам –
бяздонне, святло і каханне.
А тут нам – хвілінны супынак,
прыстанак, адхланне.
А тут – перавесці дыханне,
ўзяць шчырую ноту.

Тут свет спаміж пальцаў
сцякае струменем крынічным.
Пусці яго, як адпускаеш
ваду дажджавую.
І сябру і ворагу грэх іх і цноту –
дарую,
Аднолькавы ўсе перад Воблікам
гожым і слічным.

Мы глінаю станем – ці амфарамі,
ці збанкамі,
І зноўку абпальваць будуць ня богі,
а людзі.
А ў Хораме светлым –
харалы, санаты, прэлюдыі,
А ў Хораме светлым –
пяшчота, бяздонне, каханне.

III. ДРЭВА

З нiзкi "СПЕВЫ РОДНАГА КРАЮ"


1. ЦIШЫНЯ. 1986

Паводле карціны У.Лукашыка

…так –
будзе да месца –
і дом, і агмень, і акно,
і ціхая шэрань,
і дрэва прастуджаны ўсхліп,
і цёплыя пальцы – што хвалі –
ўздымаюць гняздо –
ладдзю –
між паветрам і небам –
у бездань –
святло і спакой –
у цішыню…

і толькі мастак
не патрэбны карціне…


2. КРЫК. 1987

Паводле карціны В.Баранава


У колерах гэткіх
не заблукаеш –
белы ды шэры.

Пер’е птушынае.
Зоры у небе.
Хаты на снезе.

Ды разаб’ецца
крык,
нібы прызма.

Сэрца –
у снег…
Пёркі –
у прысак…


3.

…Зліцца, знікнуць, сысці –
з наплываючай ночы,
ад сівых крумкачоў
і засмучаных дрэў…

але гэты матыў –
несуладны, сірочы,
але гэты скрыпічны –
ўладарны, прарочы, -
але гэты крынічны
пранізлівы спеў!..

Не адчуўшы, насунуць
капялюш адзіноты…
А ў змроку пульсуе –
скрыпка? Кнігаўка?
Хто ты?



З нізкі "ДРЭВА"


I

На шоўку часу
іерогліф:
д р э в а


II

Вучуся дабрыні у дрэў
І чысціні – у навальніцы.
У тлумным гомане сталіцы
Вучуся дабрыні у дрэў.

Хай кожны спеў – апошні спеў,
З жывым жывому – прымірыцца.
Вучуся дабрыні – у дрэў
І чысціні – у навальніцы.


III

“Вось ужо і сякера пры коране дрэў ляжыць…” (Мф. 3, 10)


Абрысы дрэў на аркушы зямлі
Нішто не патрабуе ўдакладнення
Сякера перакрэсліла карэнні
Абрысы дрэў на аркушы зямлі

Мы ўзышлі з адзінае раллі
Далоні Божай… вечнае насенне
Абрысы дрэў на аркушы зямлі
Нішто не патрабуе ўдакладнення


IV

Сыну


Карону – у зямлю
Карэнне – у неба

І мостам стаць
Між небам і зямлёю

Упасці ў неба –
Хай зямля аплача

Так дрэва –
Угору коранем –
Расце


V


Узор бясхібны графікі зімовай:
Галінаў сьцені на марозным шкле.
Абрысы рассычаюцца ў святле.
(Пакінем коскі, пагубляем словы).
Спамінам пра аловак каляровы –
Галінаў сьцені на марозным шкле.


VI.

ЧАРЭШАНЬКА


- Што адчуваеш, нешчаслівая
Чарэшанька мая азяблая?
- Баліць, баліць кара застыглая,
Сон ледзяны душу зацягвае.

- Аб чым шкадуеш, легкакрылая?
Цяжар – у зямлі, а неба – лёгкае.
- Ах, адарвацца стане сілы мне,
Ды каранямі я – з сяброўкамі.

- Навошта плакаць несуцешна так,
І ў чысціні – навошта каяцца?
…Ад ветру ўздрыгвае чарэшанька,
Квет белы долу асыпаецца.




VII

Прыйдзі да мяне,
абдымі каранямі сваімі, о дрэва!

Дай уліцца ў цябе,
як уліваецца ў неба – балонка,
у гарбату – сляза,
а каханне – у мяне…

Хай горыч слязы стане сокам –
празрыстым,
пяшчотным,
салодкім

Нясцерпна захочацца жыць –
ці травою, ці дрэвам,
пчалою ці мошкаю,
птушкай ці краскай,
трысцінкай,
пясчынкай, пылінкаю,
кропляй…

Пад дотыкам ветру
лістота мая зашапоча –
і я усміхнуся –
ж ы ц ц ю


© Copyright: Ангелiна Добровольская, 1994, 2009
© Copyright: angel-dobro, 2009


Для сувязi з аутарам

Хостинг от uCoz